Рэспубліканскі фэст экскурсаводаў

13 красавіка ў рамках Рэспубліканскага фэсту экскурсаводаў навучэнкай спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Кузінай Дар’яй была праведзена пешаходная экскурсія па г.Ваўкавыску. Тэма экскурсіі – “Ніхто не забыт, нішто не забыта”. Маршрут экскурсіі праходзіў па чатырох аб'ектах: брацкая магіла (у раёне вуліцы Мядзведзева) - памятны знак, прысвечаны вязням лагера шталаг і гета і размешчаным на вуліцы Мядзведзева - сквер Памяці ля Вечнага агню - сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў. Паколькі час правядзення экскурсіі супаў з тэхналагічнай практыкай навучэнцаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, то ўдзельнікамі экскурсіі з’яўляліся як навучэнцы-практыканты, так і выкладчыкі – кіраўнікі практыкі. Акрамя гэтага, слухачамі экскурсіі на аб’екце “Брацкая магіла” сталі вучні 7 “Ж” класа ДзУА “СШ №7” пад кіраўніцтвам былой навучэнкі каледжа Анган Валерыі, якія займаліся ўпарадкаваннем брацкай магілы. А на аб’екце “Сквер Памяці ля Вечнага агню” паслухаць экскурсію падышлі дзве жыхаркі г.Ваўкавыска, якія прачыталі аб’яву аб экскурсіі на Ваўкавыскім навасным партале.

Для Кузінай Дар’і гэта не першая экскурсія па абазначаным маршруце. У мінулым месяцы навучэнка прымала ўдзел у конкурсе прафесійнага мастэрства “Лепшы па прафесіі”, у рамках якога праводзіла такую ж экскурсію. Але для экскурсавода не бывае аднолькавых экскурсій, так як многае залежыць і ад яе ўдзельнікаў, слухачоў. На гэты раз прафесійныя ўменні Дар’і ацэньвалі як кіраўнікі практыкі, так і яе калегі – навучэнцы спецыяльнасці. І трэба адзначыць, што гэтыя ацэнкі былі толькі станоўчыя: Дар’я стала больш упэўненай, добра валодала матэрыялам экскурсіі, прымяняла шмат спецыяльных прыёмаў, характэрных для методыкі правядзення экскурсіі. Але, думаю, самым прыемным момантам для навучэнкі сталі словы ўдзячнасці ад жыхароў г.Ваўкавыска – жанчын, для якіх Дар’я расказала не толькі пра брацкую магілу каля Вечнага агню, але і паўтарыла самыя цікавыя моманты з ваеннай гісторыі Ваўкавыска, а таксама адказала на ўсе іх пытанні. Асобую ўдзячнасць жанчыны выказалі за беларускамоўнасць экскурсіі.

Пажадаем Дар’і поспехаў у далейшым прафесійным станаўленні, удзелу ў будучых фэстах экскурсаводаў і ўдзячных слухачоў.

А.У.Жывіца, кіраўнік практыкі
Фотаздымкі прадастаўлены аўтарам


Апублікавана 14 красавіка


Раней...

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

КОНКУРС «СКАЗОЧНЫЕ КОСТЮМЫ» В ЛЕТНЕМ ОЗДОРОВИТЕЛЬНОМ ЛАГЕРЕ ГИМНАЗИИ №2
(18.06.2024)


ОБЩЕОТРЯДНОЕ МЕРОПРИЯТИЕ «МИСС И МИСТЕР ЛАГЕРЬ» В ГИМНАЗИИ №2
(18.06.2024)


МЕРОПРИЯТИЕ «ДОБРОТА – ОНА ОТ ВЕКА УКРАШЕНЬЕ ЧЕЛОВЕКА» В ОТРЯДЕ «ВИННИ-ПУХ» ГИМНАЗИИ №2
(18.06.2024)


СЕГОДНЯ ПРОШЁЛ КОНКУРС «ПОДГОТОВКА КОСТЮМОВ И КОНКУРС ОТРЯДНЫХ ПЛАКАТОВ» В ДЕТСКОМ ОЗДОРОВИТЕЛЬНОМ ЛАГЕРЕ ГИМНАЗИИ №2
(18.06.2024)


МЕРОПРИЯТИЕ «МИР МОИХ ИНТЕРЕСОВ» В ОТРЯДЕ «АДРЕНАЛИН» ГИМНАЗИИ №2
(18.06.2024)


Практика «По организации туризма»: в поисках новых впечатлений и знаний
(18.06.2024)


Зачётное общелагерное воспитательное мероприятие «Мистер Лагеря»
(18.06.2024)


Захватывающее лето
(17.06.2024)


МЕРОПРИЯТИЕ «ШАНС-ВИКТОРИНА «ФАНТАЗЁРЫ В СТРАНЕ РЕМЁСЕЛ»»
(17.06.2024)


ИГРА ПО СТАНЦИЯМ «7 ЧУДЕС СВЕТА»
(17.06.2024)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ