Агульнакаледжная дыктоўка «Мы-купалаўцы»

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Ваўкавыскім каледжы адбылася акцыя “Мы – купалаўцы”, у якой прынялі ўдзел аматары беларускай мовы. Удзельнікі пісалі дыктант “Пад іменем Купалы”. Адчуванне прыналежнасці да вялікай купалаўскай сям’і (больш за чатырнаццаць з паловай тысяч чалавек!), у якой пануе згода, павага і ўзаемадапамога, не пакідала ўсіх прысутных. Пачуццё гонару перапаўняла думкі за знакамітых выпускнікоў-купалаўцаў, якія ў розных кутках нашай Радзімы і за яе межамі паспяхова рэалізавалі свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял. Гучанне беларускага слова зачаравала сваёй мілагучнасцю, напеўнасцю, нагадала пра самае вялікае багацце, якое можна назваць простым словам з няпростым сэнсам, – спадчына. Бясспрэчна, ужо восем дзесяцігоддзяў купалаўцаў яднаюць галоўныя рысы характару: любоў да роднай зямлі, пашана да яе запаветных багаццяў і духоўных каштоўнасцей, імкненне да прафесіяналізму і майстэрства ў працы.

Белавус В.М., выкладчык каледжа



Апублікавана 21 лютага 2020 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Областные соревнования по баскетболу 3х3 девушки
(17.05.2024)


Единый день информирования
(17.05.2024)


Конкурс рисунков "И помнит мир спасённый..."
(16.05.2024)


Защита преддипломной практики в группе 5-32 специальности "Дошкольное образование"
(16.05.2024)


Интеллектуальный турнир «БрэйнБатл»
(16.05.2024)


Промоакция "Моя семья - мое богатство"
(16.05.2024)


Образовательные курсы "Использование онлайн-ресурсов для создания интерактивных заданий в экскурсионной деятельности"
(15.05.2024)


Мероприятия физкультурно-оздоровительной направленности в летний оздоровительный период
(15.05.2024)


Итоги производственной преддипломной практики в группах 5-31, 5-33
(15.05.2024)


«Этот день мы приближали как могли»
(13.05.2024)


Защита преддипломной практики в группе 3-41 специальности "Иностранный язык"
(10.05.2024)


Областные соревнования по легкоатлетическому многоборью
(10.05.2024)


Открытое заседание научного кружка по проблеме «Образ защитника Отечества»
(10.05.2024)


"Цветущий май в наших сердцах"
(08.05.2024)




Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ