Ганаровая ўзнагарода педагагічнаму калектыву Ваўкавыскага каледжа

24 жніўня адбыўся абласны семінар для намеснікаў дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце, загадчыкаў, метадыстаў, майстроў вытворчага забеспячэння цэнтраў кампетэнцый на тэму «Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў цэнтрах кампетэнцый». Мерапрыемства, на якім падводзіліся вынікі работы за мінулы навучальны год і акрэсліваліся напрамкі дзейнасці на 2026/2027 навучальны год, праводзілі начальнік цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» Наталля Іванаўна Галубоўская і начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Таццяна Міхайлаўна Жукоўская.

Па выніках 2025/2026 навучальнага года педагагічны калектыў Ваўкавыскага каледжа ўзнагароджаны Падзякай УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» за актыўны ўдзел у распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння прафесійнай адукацыі. На працягу года выкладчыкі сталі аўтарамі 6 вучэбных дапаможнікаў па прадметах прафесійнага кампанента (Маржала Ж.Э., Рагацэвіч Т.А., Мазец В.А., Сарока-Скіба Г.І., Сухініна Н.М., Казак С.С.), 26 тыпавых вучэбных праграм для спецыяльнасцей «Абслуговая праца і выяўленчая творчасць», «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Педагагічнае суправаджэнне» (Сарока-Скіба Г.І., Калюта М.В., Марцішэўская М.А., Пойта К.Г., Манцэвіч Н.А., Бычак В.А., Лутчанка Н.А., Крамнік М.І., Таратута В.П., Старавойтава Г.А., Красько Г.У., Макавецкая К.З., Белавус В.М., Мазец С.І., Бурак Л.Л., Бакач С.Ч., Тапчылка К.В., Нарыкава Г.С., Грушэвіч В.Ч.), а таксама 10 рэцэнзій на тыпавыя вучэбныя праграмы для спецыяльнасцей «Навучанне замежнай мове (з указаннем мовы)», «Пачатковая адукацыя», «Педагагічнае суправаджэнне» (Некрашэвіч Л.В., Талочка В.Ф., Сарока-Скіба Г.І., Маржала Ж.Э., Рагацэвіч Т.А., Мазец В.А., Германовіч Т.А.). У сваю працу нашы калегі ўклалі плён шматгадовага педагагічнага вопыту, высокі інтэлектуальны патэнцыял і бязмерную любоў да педагагічнай працы.

Шчырыя віншаванні і зычанні дабрабыту, здароўя, натхнення, новых задум і здзяйсненняў на ніве адукацыі!

Кіраўніцтва Ваўкавыскага каледжа
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 24 жніўня 2026г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Праздничный концерт ко Дню матери "Прекрасен мир любовью материнской"
(14.10.2026)


Защита практики «Пробные занятия с детьми дошкольного возраста» на специальности «Дошкольное образование»
(13.10.2026)


Адаптационная квест-игра «Колледж: Что? Где? Когда?»
(08.10.2026)


«Ваўкавыскія краявіды»: адкрыццё выставы творчых работ па выніках практыкі “Пленэр”
(01.10.2026)


Отчетно-выборная конференция НИОУ «Эйдос»
(24.09.2026)


Кураторский час, посвященный День народного единства
(18.09.2026)


Диалоговая площадка, посвященная Дню народного единства
(18.09.2026)


Объективный взгляд на историческую судьбу нашей страны
(16.09.2026)


17 сентября – праздник общенациональной значимости
(16.09.2026)


ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ИНФОРМИРОВАНИЯ: ДЕНЬ НАРОДНОГО ЕДИНСТВА КАК ФАКТОР НАЦИОНАЛЬНОЙ ГОРДОСТИ
(10.09.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ