Вандроўка ў Мінск

Марк Твэн пісаў: “Падарожнічаць неабходна тым, хто вучыцца”. Гэту думку спраўдзілі ўдзельніцы навукова-даследчага аб’яднання навучэнцаў “Эйдас” Ваўкавыскага каледжа УА “ГрДУ імя Янкі Купалы”, якія 26 кастрычніка пабывалі ў Мінску.

Дзень выдаўся, на шчасце, для вандроўнікаў цёплым (што нязвыкла для кастрычніка) і сонечным. Гэта акалічнасць не магла не радаваць: і фотаздымкі атрымаліся яркімі, і настрой не псаваўся, і стомленасці ад праграмы не было. А праграма была, сапраўды, насычанай. Дзяўчаты трапілі ў Цэнтральны батанічны сад НАН, дзе мелі магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад мноства раслін, чыстага паветра, але і пазнаёміліся з кельцкай культурай на фестывалі “Самайн 2019”, які якраз праходзіў там. Юныя падарожніцы наведалі таксама парк-музей камянёў, спраектаваны ў выглядзе карты Беларусі, дзе пабачылі камень Крыж Стэфана Баторыя (дзе калісьці абедаў сам вялікі князь), камень Дзед, прывезены з месца старажытнага паганскага капішча, канструкцыю з камянёў, якую завуць беларускім Стоўн-Хэнджам і многія іншыя цуды прыроды з каменю. Цікавым і і смачным было наведванне МакДональдса. Незабыўным момантам экскурсіі стаў візіт у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе вандроўніцы пазнаёміліся з гэтым незвычайным будынкам, яго гісторыяй і багатым фондам; наведалі музей кнігі, дзе пабачылі ў арыгінале выданыя Францыскам Скарынаю кнігі і іншыя сапраўдныя старажытныя выданні, самую вялікую і самую маленькую кнігі, другія цікавыя экспанаты. Кульмінацыяй экскурсіі можна лічыць пад’ём на аглядную пляцоўку на панарамным ліфце. З вышыні 23-га паверха можна было атрымаць незабыўныя ўражанні ад вячэрняй сталіцы нашай рэспублікі.

Можна з упэўненасцю сказаць, што для маладых навукоўцаў дзень паездкі ў Мінск прайшоў запамінальна і карысна. Экскурсія задаволіла адукацыйныя, эстэтычныя і геданістычныя патрэбы яе ўдзельнікаў.

Н.В. Лазарчык, кіраўнік НДАН “Эйдас”
Здымкі прадастаўлены аўтарам



Апублікавана 27 кастрычніка 2019 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ