Адкрытае пасяджэнне навуковага гуртка

27 сакавіка адбылося адкрытае пасяджэнне навуковага гуртка па праблеме “Літаратурнае даследаванне ў беларускай прозе і паэзіі”, прысвечанае 185-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Немагчыма пераацаніць уклад у гісторыю беларускай літаратуры самага яркага нацыянальнага паэта ХІХ стагоддзя, празаіка, публіцыста і грамадскага дзеяча Францішка Бенядзікта Багушэвіча.

Члены гуртка даследавалі творчую і грамадскую дзейнасць паэта. Няжэльская Сафія і Бакач Дарья правялі гістарычны экскурс і агучылі 20 цікавых фактаў з біяграфіі Францішка Багушэвіча. Швайко Дана прааналізавала публіцыстычную спадчыну творцы, звярнула ўвагу на прадмовы да паэтычных зборнікаў, у якіх Багушэвіч абараняе сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, права на існаванне і развіццё беларускай мовы і культуры. Агляд зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” зрабілі Шчурко Крысціна і Булавік Дар’я, яны ж выканалі і параўнальны аналіз гэтых кніг, агучылі, чым падобныя і чым адрозніваюцца зборнікі, іх жанрава-тэматычнае напаўненне.

Кіраўнік гуртка, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, Макавецкая К.З.
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 31 сакавіка 2025 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ