V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы сучаснай адукацыі ў спадчыне Л.С. Выгоцкага"

29 лістапада ва ўстанове адукацыі "Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага" адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы сучаснай адукацыі ў спадчыне Л.С. Выгоцкага, у якой ўзялі ўдзел педагогі Ваўкавыскага каледжа. Канферэнцыя садзейнічала абмену вопытам у галіне дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў для працы ва ўмовах інклюзіі, папулярызавала педагагічныя і псіхалагічныя веды, спрыяла ўсталяванню супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. На пленарным пасяджэнні ўдзельнікаў прывіталі і прадставілі даклады гаспадары канферэнцыі, выкладчыкі ўніверсітэтаў Гомельскай вобласці, УА "РІПА", а таксама ўніверсітэтаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Бразілія. На секцыйных пасяджэннях выкладчакамі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі ідэй Л.С. Выгоцкага ў інклюзіўнай адукацыі, псіхалагічнай культуры і псіхалагічнага дабрабыту асобы ў свеце ідэй Л.С. Выгоцкага. Педагогі Ваўкавыскага каледжа падзяліліся вопытам работы па стварэнні электронных вучэбна-метадычных комплексаў па вучэбных прадметах для падрыхтоўкі навучэнцаў для работы ва ўмовах інклюзіі. Канферэнцыя паказала небходнасць, важнасць, канструктыўнасць і прадуктыўнасць педагагічнага дыялогу ў галіне інклюзіўнай адукацыі.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам


Апублікавана 29 лістапада 2024 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ