IV педагагічныя чытанні “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы” з міжнародным удзелам

Адным з мерапрыемстваў з нагоды 84-га дня нараджэння Ваўкавыскага каледжа сталі Ваўкавыскага каледжа сталі педагагічныя чытанні IV педагагічныя чытанні “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы” з міжнародным удзелам, якія адбыліся 15 лютага. Гэта ўжо брэндавае мерапрыемства сабрала педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Яно праходзіла ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай форме. Сёлетняе мерапрыемства стала самым масавым за апошнія гады. 92 педагагічныя работнікі з 21 навучальнай установы ўзялі ў ім удзел. Гэта выкладчыкі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй спецыяльнай адукацыі, настаўнікі-дэфектолагі, педагогі-псіхолагі ўстаноў спецыяльнай адукацыі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі. Яны прадставілі свой інтэлектуальны, навуковы, даследчы, вынаходніцкі вопыт. Гэта 90 дакладаў, цікавых, сучасных, разумных, якія склалі зборнік па выніках работы педагагічных чытанняў. У сваіх дакладах выступоўцы ўзнімалі пытанні выкарыстання сучасных інтэрактыўных, здароўезберагальных, развіццёвых, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэхналогіі візуалізацыі, інклюзіі ў адукацыі на розных ступенях навучання. Даследчыя работы ўдзельнікаў мелі практыкаарыентаваны характар. Педагогі дэманстравалі свой разнастайны вопыт, ахвотна дзяліліся сваімі набыткамі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні работ, давалі слушныя метадычныя парады.
Неабходна адзначыць, што многія з сёлетніх удзельнікаў неаднаразова дасылалі свае працы на педагагічныя чытанні і сталі сапраўднымі сябрамі нашаму каледжу. Педагагічныя чытанні таксама мажліва назваць месцам сустрэчы выпускнікоў, цяпер ужо выдатных майстроў педагагічнай справы. Удзельнікі мерапрыемства цалкам пагадзіліся, што ў навуковым аспекце Год якасці пачаўся ў Ваўкавыскім каледжы сапраўды якасна. Таму хочацца, каб такі якасны ўзровень педагагічных чытанняў, канферэнцый падтрымліваўся і толькі паляпшаўся.


Сборник "Современное образование: опыт, проблемы, перспективы" (2024 год)



Н.В. Лазарчык, метадыст


Здымкі прадстаўлены Дар'ей Давыдзік

Апублікавана 15 лютага 2024 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ