Творчая справаздача навуковага гуртка

31 мая адбылася творчая справаздача навуковага гуртка па праблеме “Літаратурнае даследаванне ў беларускай прозе і паэзіі”, прысвечаная творчасці Канстанціна Міцкевіча (Я.Колас) і Алаізы Пашкевіч (Цётка). Гурткоўцы, будучыя настаўнікі, зацікавіліся вывучэннем метадычнай, дыдактычнай літаратуры для дзяцей пачатковых класаў пачатку ХХ стагоддзя. Удзельніцы навуковага гуртка даследавалі асаблівасці твораў для дзяцей, напісаных Я.Коласам і Цёткай, зрабілі агляд іх метадычнай спадчыны, расказалі пра жанрава-тэматычныя асаблівасці “Першага чытання для дзетак беларусаў” Цёткі (Швайко Дана) і “Другога чытання для дзяцей беларусаў” Я.Коласа (Бакач Дар’я), правялі параўнальны аналіз гэтых чытанак. Усе прысутныя змаглі ўбачыць факсімільныя выданні дадзеных кніг, а таксама паспрабаваць разгадаць загадкі, якія змясціла Цётка ў сваім “Першым чытанні для дзетак беларусаў”.
Завяршаючы занятак, гурткоўцы прыйшлі да высновы, што чытанкі Якуба Коласа і Цёткі былі накіраваны на выхаванне ў маленькіх беларусаў любові да прыроды, да роднага краю, да людзей, на фарміраванне гуманістычных поглядаў і эстэтычных пачуццяў, на развіццё ўяўлення. І самае важнае: яны пралажылі дарогу беларускай дзіцячай літаратуры i з’явіліся важным укладам у развіццё нацыянальнай педагагічнай думкі.

Макавецкая К.З., кіраўнік гуртка
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 1 чэрвеня 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Профориентационная суббота
(18.05.2024)


Соревнования ритмической гимнастики (аэробика)
(18.05.2024)


Защита «Технологической» (творческой) практики
(18.05.2024)


Телемост с Шахтинским педагогическим колледжем
(18.05.2024)


Областные соревнования по баскетболу 3х3 девушки
(17.05.2024)


Единый день информирования
(17.05.2024)


Конкурс рисунков "И помнит мир спасённый..."
(16.05.2024)


Защита преддипломной практики в группе 5-32 специальности "Дошкольное образование"
(16.05.2024)


Интеллектуальный турнир «БрэйнБатл»
(16.05.2024)


Промоакция "Моя семья - мое богатство"
(16.05.2024)




Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ