ХХ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі

27-29 красавіка ў Мінску адбывалася прэзентацыя найлепшых сучасных набыткаў метадычнай літаратуры Беларусі -ХХ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечагая Году міру і стварэння "Беларусь -краіна міру і адзінства" Навучальныя ўстановы розных узроўняў адукацыі нашай дзяржавы прадставілі на гэта знамянальнае мерапрыемства свае набыткі. Ваўкавыскі каледж падрыхтаваў восем зборнікаў матэрыялаў. Туды ўвайшлі фотаальбомы творчых прац дызайнераў ("Уяўленне - пачатак стварэння") і калекцый адзення ("Ствараем самі сябе"), падрыхтаваных выкладчыкамі і навучэнцамі спецыяльнасці "Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва". Іншыя зборнікі склалі матэрылы адкрытых заняткаў нашых выкладчыкаў ("Праз стварэнне да творчасці"), конкусныя набыткі прафесійнага спаборніцтва нашых выпускнікоў "Лепшы па прафесіі" ("Час ствараць"), зборнік матэрыялаў інавацыйнага праекту па праблеме хрысціянскага выхавання моладзі ("Стварэнне душы"), сцэнарыі выхаваўчых мерапрыемстваў ("Мір і стварэнне - запавет на стагоддзі"), матэрыялы па абагульненні вопыту выкладчыкаў ("Шукаць, ствараць, дзейнічаць"), зборнік выхаваўчай работы ў інтэрнаце ("Тварыць у адзінстве"). Была адзначана арыгінальная дызайнерская ідэя вокладак, красамоўныя назвы, якаснае афармленне кніг, іх змястоўнасць і багаты адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял. Акрамя таго, кнігі дапаўняюцца электроннымі дадаткамі з прэзентацыямі, відэаматэрыяламі, інтэрактыўнымі заданнямі, створанымі ў розных сэрвісах. Гэтыя выданні падагульнілі плён нашага калектыву за апошнія два гады. Ваўкавыскі каледж па выніках конкурсу ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені сярод навучальных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі! Віншуем нас, выкладчыкаў, навучэнцаў (асабліва Марыю Клус і Анастасію Крылоўскую - юных афармляльнікаў зборнікаў), лабарантаў, супрацоўнікаў інтэрната- усіх, хто спрычыніўся да гэтай чарговай ганаровай перамогі! Віншуем нас, разумных, творчых, адказных, шчырых - сапраўдную каманду!


Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 29 красавіка 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

«НОВОЕ ПОКОЛЕНИЕ»-2024: ВЗЛЕТЫ И ТВОРЧЕСКИЕ ОТКРЫТИЯ ВО ВСЕПОГЛОЩАЮЩЕМ МИРЕ МУЗЫКИ
(19.05.2024)


ПРАКТИКА И ЕЕ РЕЗУЛЬТАТЫ
(19.05.2024)


Профориентационная суббота
(18.05.2024)


Соревнования ритмической гимнастики (аэробика)
(18.05.2024)


Защита «Технологической» (творческой) практики
(18.05.2024)


Телемост с Шахтинским педагогическим колледжем
(18.05.2024)


Областные соревнования по баскетболу 3х3 девушки
(17.05.2024)


Единый день информирования
(17.05.2024)


Конкурс рисунков "И помнит мир спасённый..."
(16.05.2024)


Защита преддипломной практики в группе 5-32 специальности "Дошкольное образование"
(16.05.2024)


Интеллектуальный турнир «БрэйнБатл»
(16.05.2024)


Промоакция "Моя семья - мое богатство"
(16.05.2024)




Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ