Канферэнцыя ў Год міру і стварэння

Навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў "Свет даследчых ідэй -2023" з міжнародным удзелам стала ўжо традыцыйным інтэлектуальным мерапрыемствам у Ваўкавыскім каледжы. Сёлета, 27 красавіка, канферэнцыя прайшла ў гібрыдным фармаце: дыстанцыйна ў ёй удзельнічалі навучэнцы Лідскага каледжа і Шахцінскага каледжа (Расійская Федэрацыя), завочнаму ўдзелу аддалі прыярытэт вучні школы з аг. Юбілейны, Рэчыцкага, Горыцкага, Мінскага гарадского педагагічнага каледжаў. А вочна сустрэліся навучэнцы Ваўкавыскага каледжа, Мацвееўскай школы, школы N 5. Праца канферэнцыі праходзіла ў дзвюх секцыях, у якіх былі прадстаўлены розныя накірункі даследаванняў: сацыяльна-гуманітарныя, навукі, прыродазнаўчыя і матэматычныя навукі, замежныя мовы, педагогіка і методыка, інклюзіўная адукацыя. Канферэнцыя насіла характар спаборніцтва, у выніку кампетэнтным журы (з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў) былі вызначаны пераможцы сярод выступоўцаў. На канферэцыю былі дасланы 70 дакладаў навучэнцаў школ і каледжаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія складуць зборнік матэрыялаў. У сваіх работах юныя даследчыкі адлюстравалі праблемы выхавання ў сучаснай адукацыйнай прасторы, выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, гістарычнай памяці, захавання міру, распрацоўкі актуальных метадычных матэрыялаў, фарміравання інклюзіўнай культуры. Мерапрыемства прадэманстравала багаты даследчы патэнцыял маладых навукоўцаў, іх прагу да ведаў, творчасці ў Год міру і стварэння.


Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены Аляксандрай Бойчанка, навучэнкай групы 4-21 спецыяльнасці "Дызайн (графічны)"
Апублікавана 27 красавіка 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Журнал путешествий на практике "Организация туризма"
(20.06.2025)


Выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства
(18.06.2025)


Воспитательно-оздоровительный лагерь с дневным пребыванием детей «НЕПОСЕДА» ГУО "Средняя школа №3"
(18.06.2025)


Лето в детском оздоровительном лагере "Солнечный город" ГУО "Гимназия 2 г. Волковыска"
(18.06.2025)


Мемориальный комплекс "Шауличи". Наша память и боль......
(18.06.2025)


Познавательная игра «Беларусь - страна со знаком качества»
(17.06.2025)


Васильковое лето и праздник талантов
(17.06.2025)


Защита преддипломной практики
(16.06.2025)


Воспитательно-оздоровительный лагерь с дневным пребыванием детей «Радуга» ГУО "Средняя школа №8"
(15.06.2025)


Закрытие первой смены ДОЛ «Голубая волна»
(15.06.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ