Міжнародны дзень роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, навучэнцы падрыхтавалі святочную праграму «Беларусь мая сінявокая».
Шчырыя і прачулыя словы гучалі пра важныя святыні кожнага чалавека: Радзіму, мову, бацькоў, сям’ю, спадчыннае слова. Глыбокім лірызмам, шчырай любоўю і паважлівым стаўленнем да іх было прасякнута выступленне кожнага ўдзельніка. На ўрачыстым мерапрыемстве ў выкананні навучэнцаў прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў, дынамічныя і жыццярадасныя беларускія песні і самабытныя танцы – неад’емная частка беларускай культуры. Беларускае слова, родная мова – гэта тое, што яднала сёння прадстаўнікоў розных пакаленняў. Дзякуючы асаблівай зацікаўленасці кожнага з прысутных, святочная праграма атрымалася непаўторная, эмацыянальна-ўзнёслая, з выразным патрыятычным гучаннем.
Радуе, што духоўны скарб нашага народа ашчадна зберагаецца і перадаецца нашчадкам, а добрыя традыцыі працягваюць жыць.
Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 21 лютага 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ