Купалаўская дыктоўка

У Міжнародны дзень роднай мовы навучэнцы і выкладчыкі Ваўкавыскага каледжа далучыліся да напісання традыцыйнай Купалаўскай дыктоўкі. Дадзенае мерапрыемства аб’яднала не толькі навучэнцаў каледжа, але і студэнтаў, у тым ліку і замежных з Расіі і Кітая, супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па відэасувязі з прывітальным словам да ўдзельнікаў дыктоўкі звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка. Прысутныя пісалі тэкст Янкі Сіпакова “Ліст Радзіме”. Даверылі чытаць Купалаўскую дыктоўку навучэнцы 3 курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” Чалоўскай Ганне. Традыцыйная сустрэча – яшчэ адна магчымасць выказаць пашану да роднай мовы, бо яна з’яўляецца часткай чалавечай культуры, гістарычнай спадчынай і неацэнным скарбам кожнай нацыі.
Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Здымкі прадстаўлены Ганнай Грыневіч

Апублікавана 21 лютага 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ