Экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей каледжа

9 лютага экскурсіяй у гісторыка-краязнаўчы музей каледжа группы 5-23 спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” завяршылася знаёмства з экспанатамі музея груп новага набора.
Яшчэ ў мінулым семестры амаль ўсе групы першага курса наведалі музей, пазнаёміліся з яго экспазіцыямі. Асаблівасць сёняшняй экскурсіі заключалася ў тым, што яе падрыхтавалі і правялі новыя экскурсаводы – навучэнцы 1 і 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Навінка Аляксандра, Кузняцова Аліна, Дзейкала Максім, Роліч Яўген і Федунец Фёдар.
Падрыхтоўка новых экскурсаводаў заняла каля паўгода. Планамерна, крок за крокам, будучыя турагенты і экскурсаводы знаёміліся з экспанатамі музея, самастойна збіралі дадатковую інфармацыю аб іх, асвойвалі майстэрства выступлення на публіцы. Патрэбна сказаць, што не ўсё адразу атрымлівалася гладка. У некаторых навучэнцаў былі і разачараванні, і жаданне адказацца ад правядзення экскурсій, сысці з аб’яднання па інтарэсах “Вытокі”, у рамках якога і ажыццяўлялася падрыхтоўка новых экскурсаводаў. Нават давялося звярнуцца за дапамогай да больш вопытных экскурсаводаў – навучэнцаў 6-31 гр., выпускнікоў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, якія паказалі майстар-клас па правядзенню экскурсій. І гэта спрацавала. У малодшых навучэнцаў з’явілася матывацыя, а разам з ёю і жаданне дабіцца поспеху у вобласці, з якой можа быць звязана прафесійная дзейнасць.
Сёняшняя экскурсія паказала, што ўсе намаганні былі не дарэмныя. Застаецца пажадаць поспеху новым экскурсаводам на пачатку іх шляху ў прафесію.
А.У.Жывіца, кіраўнік музея

Здымкі прадстаўлены Ангелінай Гаралевіч

Апублікавана 9 лютага 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ