ІІІ педагагічныя чытанні “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы” з міжнародным удзелам

Электронный сборник СОВРЕМЕННОЕ ОБРАЗОВАНИЕ: ОПЫТ, ПРОБЛЕМЫ, ПЕРСПЕКТИВЫ
III педагогические чтения с международным участием
9 февраля 2023 г.

Адным з брэндаў Ваўкавыскага каледжа сталі педагагічныя чытанні – мерапрыемства інтэлектуальнага, навуковага, даследчага, вынаходніцкага зместу.
9 лютага наша ўстанова адукацыі сустракала ўдзельнікаў ІІІ педагагічных чытанняў з міжнародным удзелам “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”.
Мерапрыемства традыцыйна праходзіла ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай форме. Яно сабрала педагогаў школы № 4 г. Ваўкавыска, школы № 8 г. Лiды, Вялікаўхалодскай сярэдняй школы Барысаўскага раёна, Ваўкавыскага каледжа, Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, Горыцкага педагагічнага каледжа, Лідскага і Рэчыцкага каледжаў. Дыстанцыйна ў чытаннях удзельнічаў Шахцінскі педагагічны каледж (Расійская Федэрацыя), з якім на працягу чатырох гадоў наша ўстанова адукацыі рэалізуе інавацыйны адукацыйны праект. Гасцямі педагагічных чытанняў сталі выпускнікі нашай альма матар, якія сёння з’яўляюцца педагогамі высокага ўзроўню. Удзельнікі мерапрыемства прадставілі работы, у якіх узнімаліся пытанні выкарыстання сучасных інтэрактыўных, здароўезберагальных, развіццёвых, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэхналогіі візуалізацыі, інклюзіі ў адукацыі на розных ступенях навучання.
Неабходна адзначыць, што многія ўдзельнікі сёлетніх чытанняў неаднаразова дасылаюць свае работы на навуковыя мерапрыемствы ў нашым каледжы. Таму ў нас складваецца сталая традыцыя навукова-метадычнага супрацоўніцтва з разнастайнымі ўстановамі адукацыі нашай краіны і Расійскай Федэрацыі. Відавочна, што педагагічныя чытанні пацвердзілі сваю ролю мерапрыемства, якое не толькі яднае педагогаў-даследчыкаў, але і робіць іх сябрамі ў педагагічнай прафесіі і ў жыцці.
Н.В. Лазарчык, метадыст

Здымкі прадстаўлены Ангелінай Гаралевіч

Апублікавана 9 лютага 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ