Сустрэча з фальклорам

31 студзеня навучэнцы груп 1-11 і 4-31 наведалі інтэрнат Ваўкавыскага каледжа. Наведалі не проста так, а дзеля знаёмства з новым цікавым чалавекам, творчым, нераўнадушным да фальклору, да народных песень і абрадаў. Гэтым чалавекам сёння была Надзея Аляксееўна Талашка – кіраўнік калектыву “Чараўніцы”.
Навучэнцы з задавальненнем слухалі пра гісторыю стварэння калектыву, пра яго дасягненні, удзельнікаў, рэпертуар. Мы даведаліся, што гурт быў створаны ў сакавіку 1972 года, а ў снежні 2004 года атрымаў званне народнага, у 2019 годзе стаў лаўрэатам І ступені ў рэгіянальным свяце “Пеўчае поле” (г. Пружаны), быў узнагароджаны дыпломам “За адраджэнне, развіццё і папулярызацыю традыцыйнай культуры Гродзеншчыны”. Надзея Аляксееўна адзначыла, што натуральнае вясковае асяроддзе з’яўляецца трывалым падмуркам для існавання і падтрымкі мясцовых песенных традыцый. Акрамя гэтага, прысутныя атрымалі сапраўдную асалоду ад беларускіх народных песень у выкананні Надзеі Аляксееўны, адбыўся прагляд фрагмента тэлеперадачы "Наперад у мінулае", дзе калектыў інсцэніраваў вясельны абрад з адметнымі Ваўкавыскімі традыцыямі. Думаецца, што невыпадкова гурт мае такую назву – “Чараўніцы”. Таму што збіранне і выкананне з такой любоўю, цеплынёй, адданасцю народных песень - і ёсць сапраўдная магія, чараўніцтва.
Хочацца выказаць падзяку загадчыку інтэрната Ваўкавыскага каледжа – Ліліі Іосіфаўне Рашчэўскай за арганізацыю сустрэчы, за запрашэнне на мерапрыемства. Сённяшні ўрок фальклору аказаўся плённым і карысным для маладога пакалення.
Куратар групы 1-11, Макавецкая К.З.

Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 31 студзеня 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ