Семінар “Арганізацыя дапамогі дзецям з АПФР у Рэспубліцы Беларусь”

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прадугледжвае ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі з улікам прынцыпу інклюзіі, які прадугледжвае атрыманне адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам разнастайных патрэб, што абумоўлены жыццёвымі сітуацыямі, станам здароўя і інш. Ваўкавыскі каледж актыўна ўключаецца ў стварэнне інклюзіўнага асяродку. З 2022 года ў каледжы адкрыта спецыяльнасць “Педагагічнае суправаджэнне”, дзе рыхтуюцца спецыялісты па рабоце з дзецьмі з АПФР. Навучэнцы гэтай спецыяльнасці, а таксама навучэнцы спецыяльнасці “Дашколольная адукацыя” са спецыялізацыяй “Лагапедыя” былі запрошаны на тэарэтычны семінар метадыста ДУА “Ваўкавыскі раённы ЦКРНіР” Скепко Таццяны Васільеўны “Арганізацыя дапамогі дзецям з АПФР у Рэспубліцы Беларусь”. Яна распавяла пра наладжванне працэсу адукацыі і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў нашай краіне, падрабязней распавяла пра групы дзяцей з АПФР, установы адукацыі, формы ўзаемадзеяння з дадзенымі асобамі, дзейнасць цэнтра і інш. Навучэнцы падтрымалі размову пытаннямі, актуальнымі для іх будучай прафесіі. Відавочна, што супрацоўніцтва Ваўкавыскага каледжа з ДУА “Ваўкавыскі раённы ЦКРНіР” будзе працягвацца ў разнастайных аспектах адуцыйнай дзейнасці.


Н.В. Лазарчык, метадыст Ваўкавыскага каледжа

Здымкі прадстаўлены аўтарам
Опубликовано 22 ноября 2022 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

До Дня Победы осталось:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Герои не должны быть забыты!
(22.04.2025)


Во имя памяти ветеранов Великой Отечественной
(21.04.2025)


Подвигу народа жить в веках. Единый день информирования прошёл в Волковысском колледже
(18.04.2025)


ЗАСЕДАНИЕ УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКОГО ОБЪЕДИНЕНИЯ В СФЕРЕ СРЕДНЕГО СПЕЦИАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ НА РЕСПУБЛИКАНСКОМ УРОВНЕ ПО СПЕЦИАЛЬНОСТЯМ В ОБЛАСТИ ОБРАЗОВАНИЯ, ЯЗЫКОВ
(18.04.2025)


Фильм «Мамино письмо» оценили положительно
(17.04.2025)


Участие в республиканском семинаре
(17.04.2025)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(17.04.2025)


Экскурсия в православный храм
(17.04.2025)


Перамога ў дыстанцыйным галіновым чэмпіянаце па педагогіцы “Чалавек сям’ёю моцны”
(15.04.2025)


Олимпиада по психологии «ПсиLogos»
(14.04.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ