Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23 верасня ва ўсіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У Ваўкавыскім каледжы ён стаў цікавым, запамінальным, эмацыянальным, шчырым, інтэлектуальным, разнапланавым.
На працягу Тыдня ў бібліятэцы каледжа працавала выстава па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы “Сэрцам роднага слова краніся”. 19 верасня Тыдзень пачаўся акцыяй-матыватарам “Размаўляй са мной па-беларуску”. У гэты ж дзень навучэнцы праявілі сваё ўменне працаваць з інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі падчас стварэння інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”; наведалі выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечаную Тыдню роднай мовы. Жыхары інтэрната мелі мажлівасць сустрэцца з цікавым госцем – старшынёй Ваўкавыскага раённага савета прафсаюзаў Паўловічам Віктарам Віктаравічам.
20 верасня навучэнцы каледжа прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”; удзельнічалі ў гастранамічным фэсце “Беларуская кухня”, дзе апынуліся ў ролі гаспадынь, гатавалі ўнікальную беларускую страву – дранікі. У гэты ж дзень выхаванцы каледжа здзейснілі вандроўку ў вёску Шавулічы, дзе экскурсію для іх правялі будучыя гіды – навучэнцы спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.
21 верасня навучэнцы першых курсаў завіталі ў каледжны музей на экскурсію “Аб родным кpai роднай мовай”, якую правялі тасама будучыя экскурсаводы. У гэты ж дзень навучэнцы спецыяльнасці “Дызайн (графічны)” запрасілі ўсіх жадаючых на адкрыццё выставы работ па выніках практыкі “Пленэр”.
22 верасня адбылася акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” ў форме конкурса дэкламатараў беларускай лірыкі.
23 верасня навучэнцы і выкладчыкі атрымалі асалоду ад беларускіх песень “Мова родная – мова модная”. Завяршыўся Тыдзень падвядзеннем вынікаў творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, у якім навучэнцы прадэманстравалі свае пісьменніцкія здольнасці. Дыпломамі былі адзначаны работы наступных навучэнцаў: Заянчкоўскай Дамінікі (група 7-11), Філіпавай Алены (група 1-31), Курапатскай Дар’і (група 1-21), Валынчык Юліі (група 1-21).
Верыцца, што падчас Тыдня роднай мовы кожны знайшоў для сябе той прамень ад сонейка беларускай мовы, які найлепш, найцяплей сагравае яго беларускую душу.



Н.В. Лазарчык, метадыст

Здымкі прадстаўлены аўтарам
Апублікавана 23 верасня 2022 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Практика продолжается: экскурсионный Брест
(13.06.2025)


Открытое факультативное занятие по основам компьютерного дизайна
(13.06.2025)


Конкурс «Мисс лагеря» в ДОЛ «Голубая волна»
(13.06.2025)


Производственная технологическая практика на Планете здоровья в лагере «Планета детства» ГУО «Гимназия №1 г. Волковыска»
(13.06.2025)


Пусть доброты прибавится на свете
(12.06.2025)


Экскурсии для воспитательно-оздоровительного лагеря с дневным пребыванием детей «Город'ОК»
(12.06.2025)


Маршрут построен: экскурсионная деятельность
(12.06.2025)


Открытое учебное занятие по учебному предмету «Физика»
(10.06.2025)


Конкурс «Мисс Белорусочка-2025» в лагере «Город'Ок» ГУО " Средняя школа 7 г. Волковыска"
(10.06.2025)


Открытый урок по учебному предмету «Шрифты»: погружение в мир экслибриса
(09.06.2025)


Прохождение практики «Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период» (ОЛ«Голубая волна»)
(09.06.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ