Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”
У рамках Тыдня беларускай мовы 19 верасня 2022 года адбылася акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Група інфармавання заклікала навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа прыняць удзел у гэтай акцыі. Навучэнцы падкрэслілі, што роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека. Як можна выказаць любоў і пашану да роднай мовы? Яе трэба не толькі ведаць, але і актыўна карыстацца ў маўленні!
Усіх зацікаўленых запрашаем прыняць удзел у серыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Снимки представлены автором
Опубликовано 19 сентября 2022 г.
Перейти в архив всех новостей
|

Поиск по сайту
Последние новости
ТОП-10
|