Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, была падрыхтавана навучэнцамі групы 1-11 спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”. Шчырым лірызмам, эмацыянальнай насычанасцю, глыбокім роздумам і вялікай удзячнасцю характарызавалася атмасфера, у якой гучалі мастацкія творы класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Янкі Купалы.

Пісьменнік узняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню, яго творчасць параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, яна ўяўляе сабой энцыклапедыю жыцця беларускага народа. Літаратурная спадчына ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі беларускай культуры, мовы, мыслення, стала паэтычным увасабленнем Беларусі.

Навучэнцы дэкламавалі вершы пісьменніка, слухалі музычныя кампазіцыі на словы Янкі Купалы ў выкананні ансамбля “Песняры”. У трапяткіх сэрцах купалаўцаў – пачуццё гонару за таленавітага мастака слова, выразніка нацыянальных дум, шчырага аматара роднага слова, патрыёта Беларусі. А ў думках – вялікая надзея, што творчасць нацыянальнага песняра будзе ўшаноўвацца ўдзячнымі нашчадкамі, умацоўваць сувязі пакаленняў і што пад іменем Купалы адзначыцца яшчэ многа юбілейных дат.

Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры



Опубликовано 19 мая 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ