Сустрэча з аўтарамі падручнікаў
12 мая да навучэнцаў спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” завіталі супрацоўнікі выдавецтва “Аверсэв” і аўтары падручнікаў для малодшых школьнікаў. Галіна Уладзіміраўна Трафімава і Сяргей Анатольевіч Трафімаў, складальнікі вучэбна-метадычнага комплексу па прадмеце “Чалавек і свет” для 1-3 класаў, распавялі будучым настаўнікам пачатковай школы пра сістэму працы з праграмай, падручнікам, рабочым сшыткам, дапаможнікамі па гэтым важным школьным прадмеце. Падчас сустрэчы навучэнцы атрымалі тэарэтычныя веды і практычныя рэкамендацыі па вядзенні школьнай дакументацыі па прадмеце “Чалавек і свет”, асаблівасцях правядзення ўрокаў, мэтазгоднасці падбору пэўных заданняў, неабходнасці правядзення экскурсіяў і вопытаў для малодшых школьнікаў. Неабходна адзначыць, што праца аўтараў падручнікаў і іх грунтоўныя і падрабязныя метадычныя парады атрымалі шчыры водгук слухачоў: навучэнцы паспяхова выконвалі заданні гасцей, дзяліліся сваім уласным педагагічным вопытам у выкладанні прадмета “Чалавек і свет”, задавалі слушныя пытанні. Безумоўна, такія сустрэчы заўжды маюць плён для ўсіх удзельнікаў.
Н.В. Лазарчык, метадыст





Опубликовано 12 мая 2022 г.
Перейти в архив всех новостей
|

До Дня Победы осталось:
Поиск по сайту
Последние новости
ТОП-10
|