Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў
“Свет даследчых ідэй – 2022”

Адным з традыцыйных, статусных мерапрыемстваў, якія штогод адбываюцца ў Ваўкавыскім каледжы, з’яўляецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй”, якая яднае навучэнцаў устаноў адукацыі, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У 2022 Ваўкавыскі каледж чарговы раз сабраў юных навукоўцаў Ваўкавыскага каледжа, Падароскага педагагічнага комплекса, Пінскага каледжа, Рэчыцкага педагагічнага каледжа, Аршанскага каледжа, Мінскага гарадского педагагічнага каледжа, сярэдняй школы № 7 г. Ваўкавыска, Гуманітарнага каледжа (г. Гродна), Горацкага педагагічнага каледжа, а таксама Шахцінскага педагагічнага каледжа (Расійская Федэрацыя). У бягучым годзе канферэнцыя, арганізаваная выкладчыкам Кацярынай Віктараўнай Тапчылка, кіраўніком навукова-даследчага аб’яднання навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа “Эйдас”, праходзіла ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай формах і насіла полілінгвістычны характар – 89 дакладаў былі прадстаўлены на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай мовах. Неабходна адзначыць, што канферэнцыя прысвячалася Году гістарычнай памяці. У даследчых работах навучэнцаў быў прадстаўлены вопыт па рашэнні актуальных праблем у галіне педагогікі і методыкі, сацыяльна-гуманітарных навук, замежных моў. Юныя даследчыкі разглядалі лінгвістычныя аспекты вывучэння замежных моў, методы правядзення сучасных заняткаў ва ўстановах адукацыі, пытанні выхавання сучаснай моладзі на розных этапах адукацыі, выкарыстанне актуальных інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, пытанні гісторыі і культуры, стан навакольнага асяроддзя і інш. У дакладах удзельнікаў адлюстроўваўся шматпланавы спектр тэм, актуальных для сучаснай моладзі.

На дадзеным мерапрыемстве прысвячэнне Году гістарычнай памяці азначала не толькі вывучэнне матэрыялаў, звязаных з гістарычнай тэматыкай, але і стварэнне кантэнту, які стане гістарычнай спадчынай, цікавай і карыснай для будучых навукоўцаў.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 28 апреля 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Профориентационная суббота
(18.05.2024)


Соревнования ритмической гимнастики (аэробика)
(18.05.2024)


Защита «Технологической» (творческой) практики
(18.05.2024)


Телемост с Шахтинским педагогическим колледжем
(18.05.2024)


Областные соревнования по баскетболу 3х3 девушки
(17.05.2024)


Единый день информирования
(17.05.2024)


Конкурс рисунков "И помнит мир спасённый..."
(16.05.2024)


Защита преддипломной практики в группе 5-32 специальности "Дошкольное образование"
(16.05.2024)


Интеллектуальный турнир «БрэйнБатл»
(16.05.2024)


Промоакция "Моя семья - мое богатство"
(16.05.2024)




Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ