Воспитательное мероприятие в рамках конкурса «Лучший по профессии»
(Специальность «Обслуживающий труд и изобразительное искусство»)
СЭРЦАМ ДАКРАНУЦЦА ДА РАДЗІМЫ…

Якой далёкай не будзе дарога,
Якім бы шырокім не здаўся прасцяг,
Вяртайся сюды, да святога парога:
Адсюль твой пачатак і тут твой працяг.


Сэрцам дакрануцца да Радзімы… Хіба гэта не шчасце? Жыць на зямлі, дзе ты нарадзіўся, вырас, дзе прайшло ўсё тваё дзяцінства, юнацтва, дзе паведаў першае каханне, абраў сябе як Чалавека, Гаспадара, Працаўніка.

Выхаваўчае мерапрыемства “Сэрцам дакрануцца да Радзімы…” правяла Астапюк Паліна ў межах конкурсу “Лепшы па прафесіі”.

Удзельнікі пашырылі веды пра асноўныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа, яго традыцыі і культуру.

Навучэнка выхоўвала любоў да Радзімы, да мінулага, да народных абрадаў і звычаяў праз ўдзел у беларускіх вячорках. Вучыла сэрцам дакрануцца да Радзімы, выкарыстоўваючы матэрыял блізкі кожнаму дзіцяці: пра іх вёску ці горад, дзе яны нарадзіліся, дзе жывуць іх бацькі, дзе яны зараз вучацца. У працэсе вячорак навучэнцы складалі і тлумачылі прыказкі і прымаўкі, спявалі беларускія народныя песні, танцавалі, звярнуліся да гісторыі беларускага ручніка, дэкламавалі любімыя вершы. У час гульні “Беларуская скарбонка” звярнуліся да твора Якуба Коласа “Новая зямля”, які справядліва называюць “энцыклапедыяй жыцця беларуса”. Гэта – самая вялікая кніга ў беларускай літаратуры, - не аб’ёмам, зразумела, а вагой зместу, паэзіі, думак. Там усё - і духам, і зместам – Беларусь. Увазе ўдзельнікаў былі прапанаваныя ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, дзе сустаракаюцца словы, якія зараз не ўжываюцца або ўжываюцца вельмі рэдка. Словы звязаны з хатай беларуса і са стравамі.Успаміналі пра тое, без чаго не абходзіўся ніводны стол у сялянскай хаце.

Пададзены ў такім выглядзе выхаваўчы матэрыял дапамагае колькасна і якасна ўзбагаціць мову вучняў, пашырае іх веды аб традыцыях беларускага народа, развівае іх вобразнае ўяўленне і забяспечвае разумовае і маўленчае развіццё.

Барэль Ж.А., выкладчык каледжа



Опубликовано 1 апреля 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Память и боль белорусской земли
(13.03.2026)


Фильм «Сожженные деревни» – напоминание о цене мира и необходимости сохранения исторической правды
(13.03.2026)


Книжная выставка, посвященная Памяти жертв Хатынской трагедии
(11.03.2026)


Накануне дня Конституции Республики Беларусь
(11.03.2026)


Ода женской красоте
(10.03.2026)


Конкурс "Лучший по профессии - 2026" стартовал!
(10.03.2026)


Помните: ваш путь к успеху начинается здесь, в нашем колледже!
(09.03.2026)


ОТЧЕТ о реализации благотворительного проекта «Доброе сердце, сильные руки: Февраль заботы» посвященный году "Белорусской женщины"
(09.03.2026)


Знания и навыки, необходимые каждому
(06.03.2026)


«Ажурные фантазии»: в колледже прошел мастер-класс по вытинанке
(04.03.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ