Выхаваўчае мерапрыемства ў межах конкурсу “Лепшы па прафесіі”

Да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка, славутага песняра, класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы было прымеркавана выхаваўчае мерапрыемства, якое правяла Русаковіч Паліна ў межах конкурсу “Лепшы па прафесіі”.

Удзельнікі наведалі віртуальную экскурсію “Жыццёвыя сцяжынкі Янкі Купалы”, пашырылі веды пра асноўныя факты жыцця і творчасці вядомага класіка, даведаліся пра паходжанне літаратурнага псеўданіма, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне. Фарміраванню пазнавальнай цікавасці спрыяла работа над стварэннем лэпбука – тэматычнай інтэрактыўнай кнігі – “На кожнай старонцы голас Купалы”. У працэсе групавой працы над заданнем “Мастакі-ілюстратары твораў Янкі Купалы” дзеці прыгожа аформілі ілюстрацыі да вершаў, а падчас “Паэтычнай хвілінкі” прадэкламавалі любімыя вершы дзіцячага пісьменніка. Прэзентацыя “Пад зоркаю Купалы” пашырыла веды вучняў аб аб’ектах, якія былі названы ў гонар пісьменніка. Выкарыстанне інтэрактыўных заданняў, электронных адукацыйных рэсурсаў, актыўных прыёмаў работы, уключэнне дзяцей у сумесную творчую дзейнасць спрыяла развіццю цікавасці да актуальнай тэмы, выхаванню патрыятычных пачуццяў і паважлівых адносін да класіка беларускай літаратуры.

Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што літаратурная спадчына выдатнага беларускага пісьменніка будзе жыць доўга, як і наша памяць аб выдатным сыне беларускай зямлі!

Белавус В.М., выкладчык каледжа
Здымкі аўтара




Опубликовано 29 марта 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)


Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ